Знайсці
21.10.2014 / 09:345РусŁacБел

Вуліца Быкава павінна быць толькі на ўскрайку

Бо вуліцам у цэнтры беларускіх гарадоў трэба вярнуць іхныя старажытныя назвы, мяркуе Алесь Чайчыц.

Асабіста я лічу, што назваць імём Быкава вуліцу на ўскрайку — гэта абсалютна слушнае рашэньне. І гэта рэдкі выпадак, калі з рашэньнем уладаў, якое тычыцца гісторыі і тапанімікі, я згодзен.

Вуліцы ў цэнтры любога старажытнага гораду маюць свае гістарычныя назвы, якія павінны быць павернутыя і якія павінны застацца на вечнасьць.

У Менску гэта вуліца Францішканская замест «вуліцы Леніна», вуліца Падгорная замест «вуліцы К. Маркса», вуліца Вялікая Бэрнардынская замест «вуліцы Кірыла і Мяфодзія», і многія іншыя. 

За наступную тысячу гадоў, будзем спадзявацца, у Беларусі зьявіцца яшчэ тузін такіх пісьменьнікаў і іншых мастакоў, як Быкаў. І што, усе вуліцы ў іх гонар паперайменаваць?

Бязглузьдзіца гэтая пайшла з савецкага часу. У Расеі, вось, ёсьць горад Пушкін каля Санкт-Пецярбурга. І мне цікава: ці згадзіўся б сам Аляксандр Пушкін, каб ягонае ўлюбёнае і праслаўленае ім Царскае Сяло празьмерна ўдзячныя нашчадкі перайменавалі ў «Пушкін»?

Незадаволеныя гарадзенскія актывісты хочуць назваць імём Быкава старажытную вуліцу, якая, канечне, не павінна называцца вуліцай Сьвярдлова, але павінна называцца вуліца Баніфратарская.

З такім жа посьпехам яны маглі б прапаноўваць перайменаваць усю Гародню ў Быкаўск або раку Нёман у раку Быкаўку ці Фарны касьцёл у касьцёл імя Быкава. Не, ну а што, вялікі ж пісьменьнік?

Гэтаксама ў Менску нейкія палітыканы дзеля набыцьця сабе рэйтынгу ў свой час прапанавалі назваць у гонар Быкава старажытную вуліцу Ульянаўскую (былую Вясёлую і Ніжне-Ляхаўскую) — і гэта было б такім жа злачынствам супраць горада і ягонай гісторыі, як і перайменаваньні, зьдзейсьненыя камуністамі.

Змагацца трэба не за тое, каб цэнтральную вуліцу перайменавалі ў гонар хоць Быкава, хоць Вітаўта. Змагацца трэба за сапраўдную гісторыю і душу свайго гораду — за спрадвечныя гістарычныя назвы ягоных вуліцаў.

Алесь Чайчыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031