Знайсці
06.10.2014 / 20:21РусŁacБел

У кабінеце галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» знайшлі «жучок»

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў знайшоў у сваім кабінеце падслухоўваючую прыладу. Фотаздымкі знаходкі ён апублікаваў у панядзелак, 6 кастрычніка, у сваім інстаграме.

Як распавёў Венядзіктаў, раней у яго кабінеце некалькі разоў выяўлялі падобныя прылады, і, «як правіла, іх выкідвалі». «Я вырашыў паказаць, што я разумею, хто гэта, таму выклаў у інстаграм», — растлумачыў ён.

Па словах галоўрэда «Эхо Москвы», ён не збіраецца звяртацца ў праваахоўныя органы. «Мы выдатна разумеем, што гэта жучок ўсталёўвалі непрафесіяналы, гэта не жучок спецслужбаў <…> У спецслужбаў ёсць іншыя спосабы, калі ім трэба, — заявіў ён. — Гэта, мабыць, так званыя калегі, якія ўжо на працягу некалькіх месяцаў спрабуюць мяне нейкім чынам падлавіць. Таму мы выдатна разумеем, што ў нас пішацца, дзе за намі ездзяць машыны, што яны здымаюць, што яны гатовыя потым публікаваць».

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера