Знайсці
04.10.2014 / 16:181РусŁacБел

Аэрапорт Данецка: у АТА заяўляюць, што ён пад кантролем, у «ДНР» — што ён захоплены

Украінскія ваенныя кажуць, што сітуацыя «ў раёне Данецкага аэрапорта пад кантролем сіл АТА». Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на старонку прэс-цэнтра атама ў Facebook.

Дарадца міністра абароны Аляксандр Данілюк паведаміў, што «ў аэрапорце правялі частковую ратацыю». «Зайшлі новыя ўзмоцненыя падраздзялення. Завезлі вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў і спецсродкаў», — напісаў Данілюк на сваёй старонцы ў Facebook.

Разам з тым прэс-цэнтр АТА інфармуе, што за мінулыя суткі баевікі «тройчы штурмавалі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данецкам аэрапорце».

Адначасова расейскае агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на прадстаўнікоў «ДНР» паведамляе, што ўкраінскія ваенныя ўтрымліваюць два ангары аэрапорта, а баевікі — узлётна-пасадачную паласу і асноўныя тэрміналы.

Паводле ж прапагандысцкага LifeNews на 16:00 (па Мінску) «завяршаецца зачыстка некаторых збудаванняў на тэрыторыі аэрапорта, дзе, магчыма, яшчэ засталіся ўкраінскія салдаты. Аднак аб поўным кантролі над аэрапортам апалчэнцы гатовыя гаварыць толькі пасля таго, як яны здолеюць адкінуць праціўніка як мінімум на 15 кіламетраў ад яго».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031