Абама адмовіў Украіне ў статусе партнёра па-за НАТА, хоць Сенат падтрымаў
ЗША не дадуць Украіне асаблівы статус па-за ваенным блокам НАТА, бо краіна ўжо валодае такім статусам на ўзроўні супрацоўніцтва з ЗША.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам 18 верасня ў інтэрв'ю карэспандэнту CNN.
«Барак Абама сказаў «не», бо ва Украіне ўжо ёсць асаблівы статус на ўзроўні супрацоўніцтва паміж ЗША і Украінай», — сказаў Парашэнка.
Украінскі прэзідэнт дадаў, што «ўзровень супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны нашмат вышэйшы, чым узровень статусу вядучага саюзніка па-за НАТА, які мае, напрыклад, Аргенціна. І мы працуем у асаблівым статусе стратэгічнага партнёра ЗША па пытаннях абароны і бяспекі».
Камітэт па знешніх справах Сената ЗША на пасяджэнні 18 верасня ўхваліў законапраект аб прадастаўленні Украіне ўзбраення на суму $350 млн і статусу саюзніка без атрымання Украінай сяброўства ў НАТА.
Камітэт аднагалосна ўхваліў законапраект «Акт падтрымкі свабоды ва Украіне 2014».
«Мы стаім як адзін сёння ў Кангрэсе, аб'яднаны ў нашай падтрымцы прэзідэнту Парашэнку і ўкраінскаму народу ў іх імкненні дасягнення міру і дэмакратыі ва ўмовах расійскай агрэсіі», — адзначыў старшыня камітэта Сената па знешніх справах Роберт Менедэс.
Нагадаем, што дакумент прадугледжвае прадастаўленне Украіне ваенна-тэхнічнай дапамогі на $350 млн, статусу саюзніка без атрымання Украінай сяброўства ў НАТА і далейшае пашырэнне санкцый супраць Расіі.