Знайсці
18.09.2014 / 18:036РусŁacБел

Заўтра ў Варшаве падпішуць дамову аб стварэнні сумеснай брыгады Украіны, Польшчы і Літвы

Міністры абароны Украіны, Польшчы і Літвы заўтра ў Варшаве падпішуць дамову аб стварэнні сумеснай ваеннай брыгады ЛітПолУкрБрыг.

Пра гэта паведаміла прэс-служба польскага прэзідэнта ў чацвер.

Дагавор будзе падпісаны ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пры яго ўдзеле.

Нагадаем, ідэя стварэння украінска-польска-літоўскай брыгады процідзеяння крызісным сітуацыях «ЛітПолУкрБрыг» паўстала ў 2007 годзе. Міністры абароны трох краін падпісалі ліст намераў аб стварэнні такой брыгады, у прыватнасці, для ўдзелу ў міратворчых місіях Еўрасаюза і НАТА, у лістападзе 2009 года, заяўляючы пра намер дамагчыся яе поўнай аперацыйнай гатоўнасці ў 2013 годзе.

Паводле папярэдніх дамоўленасцяў, украінскі бок планаваў вылучыць для сумеснага падраздзялення 545 вайскоўцаў, у тым ліку 18 афіцэраў у камандаванне брыгады, а таксама ваенную тэхніку.

unian.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031