Знайсці
14.09.2014 / 21:562РусŁacБел

У першую дзясятку Блока Пятра Парашэнкі ўвойдуць легенды грамадзянскай супольнасці Украіны

Зоркі ўкраінскай незалежнай журналістыкі Сяргей Лешчанка (злева) і Мустафа Наем (справа), а таксама заснавальніца руху за празрыстасць выбараў «Чэсна» актывістка Святланы Залішчук пагадзіліся ўвайсці ў прэзідэнцкі выбарчы спіс.

Спіс кандыдатаў на парламенцкія выбары ад «Блока Пятра Парашэнкі» ўзначаліў мэр Кіева, чэмпіён-баксёр Віталь Клічко.

Пра гэта стала вядома на з'ездзе Блока 14 верасня ў Кіеве.

«Украіна сёння, як ніколі, мае патрэбу ў нацыянальным адзінстве і кансалідацыі. Таму я пагадзіўся ўзначаліць аб'яднаны спіс Блока Парашэнкі», — цытуе ягоныя словы «Украінская праўда».

У першую дзясятку ўвойдуць таксама былы міністр унутраных спраў, а пасля палітвязень Юрый Луцэнка, доктарка Вольга Багамолец, віцэ-прэм'ер Уладзімір Гройсман і лідар крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў. Акрамя таго, ў версе спіса прысутнічаюць вайсковец Юлій Мамчур, які па-геройску павёў сябе ў часе анексіі Крыма, і пісьменніца Марыя Маціос.

Сенсацыяй стала прысутнасць у спісе вядучых украінскіх незалежных журналістаў Мустафы Наема і Сяргея Лешчанкі, а таксама заснавальніцы руху за празрыстасць выбараў «Чэсна» актывісткі Святланы Залішчук.

Каардынатар Блока Юрый Луцэнка заявіў, што яны гатовы ўзгадняць кандыдатаў па мажарытарных акругах з палітычна блізкімі сіламі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031