Знайсці
13.09.2014 / 21:1720РусŁacБел

Тэрарысты заявілі, што ў Мінску ніякага «перамір'я» не падпісвалі

Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР удзельнічалі ў перамовах у Мінску ў якасці назіральнікаў і «не з'яўляліся наўпрост ўдзельнікамі трохбаковай сустрэчы».

Пра гэта заявіў спікер «Вярхоўнага савету» «ДНР» Барыс Літвінаў.

Па словах Літвінава, прэм'ер-міністры «ДНР» і «ЛНР» Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі «не з'яўляліся наўпрост ўдзельнікамі трохбаковай сустрэчы». «Яны былі сведкамі гэтай справы, я так трактую», — растлумачыў Літвінаў.

Захарчанка, па словах Літвінава, распавёў, што ўдзельнічаў у сустрэчы з павагі да ініцыятыў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Прэм'ер «ДНР» «уважліва слухаў, што там адбываецца, і прыняў да ведама тое, пра што дамовіліся тры бакі».

Літвінаў падкрэсліў, што Захарчанка і Платніцкі «распісаліся ў тым, што прынялі да разгляду» пратакол, які выклікае «шмат пытанняў».

«Напэўна, можна разглядаць гэты дакумент як аснову магчымых будучых перамоваў», дапусціў спікер «Вярхоўнага савету» «ДНР», але выконваць усе яго 12 пунктаў цяпер «не ўяўляецца магчымым».

«Я б назваў яго пратаколам аб намерах, па кожным з гэтых пунктаў трэба сядаць і размаўляць», — заявіў Літвінаў.

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031