Знайсці
13.09.2014 / 15:457РусŁacБел

Яцанюк: Украіне цяжка перажыць зіму і без газу, і без вугалю з разбураных расійскімі войскамі шахтаў

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк лічыць, што краіна можа перажыць зімовы перыяд без паставак расійскага газу.

Пра гэта ён заявіў у ходзе канферэнцыі YES, якая праходзіць у Кіеве.

Яцанюк нагадаў, што Украіна знаходзіцца ў звышскладаных умовах у сувязі з перакрыццём Расіяй паставак газу і пашкоджаннем інфраструктуры шахт Данбаса, што не дае магчымасці электрастанцыям атрымліваць вугаль.

Разам з тым, паводле слоў прэм'ера, Украіна зможа перажыць зіму дзякуючы рэверсным пастаўкам з Еўропы.

«У нашых падземных сховішчах знаходзіцца да 17 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу. Гэтага недастаткова, каб перажыць зіму, але дастаткова, каб не замерзнуць», — адзначыў ён.

Па словах Яцанюка, з 25 млрд кубаметраў газу, якія Украіна закупляла ў РФ, 15 млрд яна атрымлівае ад Еўрапейскага саюза.

«Нам неабходна яшчэ 5 млрд, каб «прайсці» зіму. Зараз у мяне няма стоадсоткавага адказу на пытанне, ці гатовыя мы купіць іх. Але калі мы будзем выкарыстоўваць усе магутнасці ЕС, то хоць і ў складаных умовах, але зможам перажыць зіму», — дадаў прэм'ер.

«Мы імпартуем вугаль з іншых краін, у тым ліку з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, упершыню за 20 гадоў. І калі нам удасца аднавіць правапарадак на тэрыторыях, якія да гэтага часу кантралююцца тэрарыстамі і расейцамі, то мы адновім пастаўкі вугалю з гэтых рэгіёнаў на ўкраінскія электрастанцыі», — дадаў ён.

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031