Знайсці
02.08.2014 / 10:339РусŁacБел

Ніну Багінскую, якая спаліла савецкі сцяг каля КДБ, вызвалілі

Калі актывістка патлумачыла спецслужбам, навошта спаліла сцяг, супрацоўнікі КДБ выклікалі да яе псіхіятра.

Грамадскую актывістку Ніну Багінскую, якую затрымалі ўвечары 1 жніўня пасля спалення чырвонага сцяга каля будынка КДБ у Мінску, у ноч на 2 жніўня вызвалілі з Цэнтральнага РУУС, склаўшы на яе пратакол.

«У КДБ было ўсё вельмі проста: мяне затрымалі, пагаварылі. Я патлумачыла, чаму спаліла чырвоны сцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў.

І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы «амерыканкі» палілі кнігі нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем.

Мяне слухалі і выклікалі для размовы са мной псіхіятра. Той са мной пагаварыў, і пасля я чула, як ён сказаў ім: «Тут усё нармальна».

Тады мяне адвезлі ў Цэнтральны РУУС, склалі пратакол аб маіх дзеяньнях і пакінулі сабе бутэлечку з газай, якой я змачыла сцяг, каб добра гарэла. Відаць, пакіінулі, як рэчавы доказ.

Але мне нічога не сказалі — будуць заводзіць справу ці не».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031