Знайсці
10.07.2014 / 15:074РусŁacБел

Канаплёў пераабраны старшынёй Беларускай федэрацыі гандбола

Галоўнай задачай на найбліжэйшы перыяд з'яўляецца выхад мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе на алімпійскі турнір у Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе, заявіў старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі БФГ 10 ліпеня.

Паводле яго слоў, выступленне зборных з'яўляецца асноўным індыкатарам працы федэрацыі. Іх цяперашнія поспехі з'яўляюцца самымі значнымі за ўсю гісторыю Беларусі як незалежнай дзяржавы. «Нацыянальная зборная трэці год запар трапіла на топ-турнір — два разы на чэмпіянат свету і адзін раз на чэмпіянат Еўропы. Маладзёжная зборная U-20 за апошнія тры гады двойчы трапляла на чэмпіянат Еўропы і адзін раз — на чэмпіянат свету. Юніёрская зборная U-18 выступіць у жніўні на першынстве кантыненту ў Польшчы», — зазначыў Канаплёў. Ён выказаў удзячнасць кіраўніцтву міжнароднай і еўрапейскай гандбольных федэрацый, якія далі магчымасць Сяргею Рутэнку выступаць за нацыянальную зборную.

Канаплёў падкрэсліў, што ўсе поспехі на рахунку мужчынскіх зборных. Што да жаночага гандболу, то «з года ў год дыскутуем, але выніку няма». «Рэанімацыя» пачалася з прыходам да кіраўніцтва жаночай зборнай славенца Томаша Чатэра, але яму не хапіла часу для дасягнення сур'ёзнага выніку.

Старшыня федэрацыі таксама паведаміў, што па лініі федэрацыі за апошнія чатыры гады мужчынская зборная краіны атрымала намнога больш сродкаў, чым жаночая: 2 млрд. 498 млн. рублёў супраць 741 млн. 281 тыс.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031