Написать новость
Найти
25.03.2020 / 19:17

Спектакли Купаловского театра с 27 марта по 2 апреля можно посмотреть онлайн

Некаторыя спектаклі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка гледачы змогуць убачыць анлайн.

«Тыдзень Купалаўскага online» арганізаваны ўпершыню. Як адзначыў генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, мэта праекта - стварыць дадатковыя магчымасці, каб азнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню не толькі жыхарам Беларусі, але і прадстаўнікам беларускай дыяспары за мяжой, суайчыннікам, якія па розных прычынах знаходзяцца за мяжой, і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Старт праекта запланаваны на 27 сакавіка - Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар гледачы змогуць убачыць візітку Купалаўскага тэатра - спектакль «Паўлінка». Прамы эфір будзе даступны з любой прылады ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. 29 сакавіка будзе трансліравацца запіс спектакля «Школа падаткаплацельшчыкаў» - яркая і іранічная французская камедыя паводле твора Луі Вернэя і Жоржа Бера.

31 сакавіка гледачам стане даступны прагляд запісу спектакля «Вельтмайстар-акардэон» - папулярнага спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра. Запіс спектакля з рэпертуару Камернай сцэны «Ураджай» гледачы ўбачаць 2 красавіка. Адметная пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твораў аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будуць даступны на сайце тэатра і ў сацыяльных сетках.

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

NN.by

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2019 2020 2021
март апрель май
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30