Найти
26.03.2019 / 15:121РусŁacБел

Multitudinis iuris consensu ac utilitatis communione sociatus, или Что в истории Беларуси нравится больше всего

Піша Лявон Маліноўскі.

Ад нашай гісторыі мы не ўцячэм. Калі будзем уцякаць, яна будзе біць нас наўздагон нашымі старымі памылкамі. Так, Magistra viatae таму і magistra, бо вучыць. І вучыць яна нас перш-наперш на памылках. Таму памылкі трэба даследаваць з асаблівай увагай і руплівасцю.

Але апроч кухталёў гісторыя мае для нас і цукеркі, якімі нас вабіць. Вабіць тым, што нас натхняе.

Што мяне асабіста натхняе ў гісторыі Беларусі?

Што княгіня Рагнеда не даравала кіеўскаму Ўладзіміру і навек перадала Рагваложым Унукам памкненне самастойнасці.

Што Усяслаў Чарадзей, дарма што кіяне пасадзілі яго панаваць у прэстыжным Кіеве, вярнуўся ў родны Полацк, які так клапатліва аздобіў Святой Сафіяй.

Што Гедымін зваўся каралём Літвы і Русі: гэта, на маю думку, аснова нашага разнастайнага краю, на які потым кладзецца прыгожы стракаты ўток.

Што Вітаўт спрыяў габрэям і татарам — гэтым умацаваўшы эканоміку і войска, для дабра рэчы паспалітае.

Рэформы каралевы Боны — Устава на валокі, якой знакі трываюць дагэтуль у культуры і побыце.

Рэформы Станіслава Аўгуста — першага, я б сказаў, прадвесніка сучаснай палітычнай думкі ў нашай гісторыі.

Але гэта ўсё была гісторыя гаспадароў і шляхты (манархаў, арыстакратаў, тыранаў і алігархаў), а першы выпадак, калі наш народ павёў сябе самаўрадна — гэта Усебеларускі кангрэс 1917 года, які ўскаласіўся абвяшчэннем незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 года.

Вось якраз тады праявілася серад нас старажытная, яшчэ Цыцэронава res publica як res populi, які multitudinis iuris consensu ac utilitatis communione sociatus*.

Таму, мяне асабіста гэты эпізод нашай гісторыі натхняе найбольш. Больш за слаўныя дзеі нашых вялікіх манархаў ад Рагнеды да Станіслава Аўгуста.

Дык жа са святам! Жыве Беларусь!

* рэспубліка як справа народа, які звязаны згодай закона і дзеля супольнага дабра грамады

Лявон Маліноўскі, facebook.com; застаўка Youtube.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031