Последний шанс успеть: распродажа книг и журналов от Arche
Рэдакцыя Arche ладзіць традыцыйны велікодны распродаж. Сёлета на яго выстаўленая рэкордная колькасьць выданьняў — 62 папяровыя й 41 электроннае (у фарматах PDF і EPUB)
Тэматыка самая разнастайная: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, лінгвістыка, літаратура й мастацтва, крытыка.
У электронным выглядзе прапануюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.
Гэтая акцыя — цудоўная магчымасьць, якая здараецца раз на год, набыць нарэшце тое, што вы даўно хацелі, але з розных прычынаў адкладалі. Большасьць выданьняў прапануецца з адчувальнымі зьніжкамі — да 65%!
Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!
Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць да 22 красавіка 2018 г.
Гэтыя ды многія іншыя цікавыя выданні па зніжаных цэнах — на сайце Arche.