Найти
3
Амба/ответить/
29.02.2024
Не пускать её в маршрутку.
0
ў кропка/ответить/
29.02.2024
насамрэч беларуская ў школе ў горшых умовах, чым замежная (зараз не пра расейскую - тут увогуле ні ў якае раўнанне не ідзе - усе прадметы па-расейску і г.д.)
наш вучыўся ў былой (бо карпенка скасаваў) гімназіі, таму ангельская была кожны дзень. прычым клас дзяліўся на 3 групы. то бок куды больш увагі надавалася кожнаму вучню. а беларуская мова разы 2 на тыдзень. прычым было ў нейкіх класах, што мовы - 2 урокі на тыдзень, а языка (русского ессессенно) - 3.
класным у нас быў выкладчык беларускай мовы. пасля лета 2020-га нам памянялі класнага на... настаўніцу расейскай мовы. такая вось іронія лёсу ці як гэта назваць? мы (бацькі) пісалі, каб нам вярнулі класнага (бо яго любілі і дзеці, і бацькі), але ўсё, як разумееце, упустую. настаўніка ўвогуле адхілілі ад выкладання мовы і беларускай літаратуры (яго асноўных прадметаў), ён выкладаў потым гісторыю сусветнага мастацтва ці нешта такое... хаця ён, здаецца, быў апалітычны і ўсё такое... але вось так. уяўляеце?
0
Ад бацькоў/ответить/
29.02.2024
Я таксама заўважыў, што зараз у школе сталі горш вучыць беларускай мове.
У мяне ў сям'і заўсёды размаўлялі па-руску, але ў школе акрамя беларускай мовы былі і гісторыя і геаграфія Беларусі па-беларуску. У выніку, я неяк беларускую мову вывучыў.
А за дзецьмі заўважыў, што насамрэч беларуская для іх не лепш за англійскую.

Пачалі чытаць кніжкі па-беларуску. Таксама дамовіліся ў выхадныя размаўляць дома толькі па-беларуску. А таксама "Кніжны воз" у тэлефоне дзецям дадалі ў "заўсёды дазволеныя" (на астатнія праграмы час абмежаваны), каб слухалі беларускія казкі...

Зараз бачу, што стала значна лепш.  Канешне, рускія словы ўсё яшчэ нярэдка праскокваюць. Аднак мова перастала выглядаць як паламаная руская, загучала па-роднаму!
1
каля хаты /ответить/
29.02.2024
Абурэнне ўжо нейкая рэакцыя, пры тым пазітыўная для далейшага лёса мовы. Лепш так, чым ніяк. Дзіця не вінаватае, што ў яго бацькоў комплекс вясковаў непаўнавартасці. Чаму рускі свет скарае беларусаў? А таму што вось гадоў як 500 народзе лічыць (не ўсе, канешне), што размаўлючы па-руску (раней па-польску) яны становяцца адукаванымі, цывілізаванымі, разумнымі, і галоўнае - гарадскімі. Праблема ў тым, як пазбавіць беларусаў ад гэтага шматвекавога вясковага комплекса.
0
Bhagawan/ответить/
29.02.2024
Mova - heta nabyty navyk. Kali jaje nie vučyć, navat pasiŭna - vedać nia budzieš!
1
ў кропка/ответить/
29.02.2024
Bhagawan, не згодна з вамі,
а згодна з гераіняй, якая кажа што "у яго як бы на падкорцы запісаная беларуская мова". але гэта толькі ў выпадку, калі продкі (дзядулі-бабулі, пра-пра-..дзядулі-бабулі) беларусы. нават, калі дзіця не застала іх у жывых, не чула іх і мела цалкам расейскамоўнае асяродзе, то ўсё адно, яно будзе мець гэты код. такому дзіцяці куды больш лёгка (натуральна) будзе давацца мова.
такая мая вера.

ну вось глядзіце зноў жа на нашым асабістым маленькім прыкладзе...
у нас з мужам прыблізна аднолькавыя ўмовы - нараджэння, навучання, асяродзя і г.д. вось толькі... ён этнічны русскі (з узростам усё больш і больш да татара-мангола робіцца знешне падобным)), а я беларуска. прычым не толькі ён сам, але ягоныя бацькі нарадзіліся ў Беларусі. тыпу беларусы таксама. правільна? з бацькамі яго цалкам парвала сувязь пасля лютага 22 (не разумею, як можна нарадзіцца, усё жыццё пражыць у краіне і нават не намагацца зразумець яе, адмаўляць ейную самастойнасць, ейную гісторыю, культуру і мову) муж прызнае нашу гісторыю, мову (але ўсё адно ёсць ньюансы)).. цытуе мне вершы беларускіх класікаў (у школе на экзамен абраў беларускую), але ў цэлым мову не ўспрымае. не адчувае. калі хачу прачытаць будь якую навіну з НН, пытаю – на беларускай зразумееш? ‘не, - кажа, - мне лучше на русском’. а сын разумее. хоць я ні разу не вучыла яго. зрэдку толькі якое слова перапытае.

калі ўсё яшчэ не верыце пра падкорку, то… ну вось едзем мы дапусцім за горадам па будь якой трасе ці дарозе, і ён (муж) чытае назвы беларускіх населеных пунктаў і абавязкова.. абавязкова (!) націск паставіць не там ці ўвогуле прачытае няправільна. я смяюся з яго. ён пасміхаецца (ён з гумарам. так што ўсё норм)) але ў мяне пытанне - чаму я ведаю, як чытаць правільна (у цэлым ведаю. таксама ж магу памыляцца канечне), а ён не? яшчэ раз паўтару - умовы ў нас былі амаль аднолькавыя.
вось вам і шчучыншчына. вось вам і поляниця
0
Галандзец/ответить/
01.03.2024
ў кропка, цікава:) Ёсць нешта падкоркавае. Калі перайшлі на беларускую, яна неяк палілася пасля некаторана часу. Я ведаю некалькі моў, да 9 гадоў жыў у расеі, бацька этнічны беларус, маці бел/укр, заўсёды па расейску размаўлялі. Ні з адной мовай так не было: нібыта нешта адчыняецца і ліецца мова:)
1
Скрынка/ответить/
29.02.2024
Тыктокерка часткова мае рацыю, бо беларуская мова ў лукашэнкаўскай школе мае дэкаратыўную функцыю. Па-шчырасці, трэба выкладаць усе прадметы па-беларуску, і даваць вучням магчымасць працягваць адукацыю ў беларускамоўных універсітэтах. У Англіі, Германіі, Францыі дзеці вучацца роднай мове і ад бацькоў, і ад настаўнікаў. А ў Беларусі - пераважна ад бацькоў. Але дзеці не дурні, і бачаць, што мовай па $500 не заробіш, а вось па 15 сутак - лёгка. Таму і церпіць яна, і будзе цярпець, пакуль пры ўладзе манкурты. 
29.02.2024
Беларускую мову чуў ад бацькоў. Мне бацькі далі любоў да роднай мовы.
1
Галандзец/ответить/
29.02.2024
Мае дзеці не гавораць ні на расейскай, ні на беларускай. Але старэйшы заўседы казаў, што разумеў расейскую. Калі перайшлі на беларускую, то ён праз некаторы час сказаў, што пачаў разумець. Пыталі, так і ёсць, сэнс разумее. Малодшы, як не разумеў, так і не разумее. Так што нейкая падкорка ўсё ж ё, но не ва ўсіх…
0
ў кропка/ответить/
01.03.2024
Малодшы, як не разумеў, так і не разумее.
Галандзец
, дык малодшы можа ў маму пайшоў? украінскі корань) украінскую мову не спрабавалі?)
5
Влад/ответить/
02.03.2024
Зачем детям голову мовай дурить не понимаю! Где они использовать будут? Что полезного почитать из того что нет на русском?
0
Рэчаіснасць /ответить/
02.03.2024
Влад, а языкай навошта дурыць, што палезнага яны прачытаюць на языке, дзе карыстаць будуць? На рашке няма ні навукі, ні тэхналёгій. А вось родная мова патрэбна каб выжыць
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера