© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
Стварыце матываваную прафесійную каманду, рапрацуйце адпаведны софт, мабілізуйце людзей. Карацей кажучы - стварыце лепей, якія праблемы?
1.Вайсковае фармаванне ЗСУ, якое цалкам падпарадкоўваецца ГУР МОУ. Дарэчы цікава, якім месцам тут спадар Буданаў, які камандуе ў ЗСУ разведвальна-дыверсійнай працай?
2.Незалежны палітычны суб'ект, у якім дакладна удзельнічаюць вядомыя асобы са штаба ПКК і некалькі камандзіраў і шэраговых байцоў з перадавой. Роль астатніх байцоў у палітычнай дзейнасці ПКК застаецца невысветленай, бо пра яе вядома ня вельмі шмат. Ніякай уласнай зброі, амуніцыі альбо лагероў гэты суб'ект ня мае - толькі баявы досвед тактычнага ўзроўню.
То бок ніводнае з гэтых стварэнняў не падпарадкоўваецца СЦ, КР альбо нейкаму беларускаму палітычнаму аб'яднанню. Таму ўсе іхныя ініцыятывы - гэта цалкам іхная справа. Падтрымліваць іх альбо не - асабістая справа кожнай палітычнай сілы.
Напрыклад спадар Пазняк не вельмі даўно асабіста і па зразумелых толькі яму прыкметах вызначыў трох палітвязняў і прапанаваў іх абмен на паланеных ЗСУ ваяроў-лукашэнкаўцаў. І вельмі абураўся, калі амаль ніхто (перш за ўсё СЦ і яе каманда) не падхапіў ягонай ініцыятывы, накіраваўшы на гэтую справу рэсурсы. А да яго з падобнай прапановай - вызваліць непаўнагадовых палітвязняў, выходзіла спадарыня Карач і таксама адразу абвінавачвала СЦ і яе каманду ў бяздзейнасці.
Аб'яднанне магчымае толькі тады, калі існуюць з большага дакладная рэалістычная і зразумелая шырокім колам мэта (хай і прамежкавая) і ў пэўнай ступені вызначаныя шляхі да яе дасягнення. То бок спачатку у нейкай палітычнай сілы ўзнікае разуменне мэты, потым - разуменне шляхоўяе дасягнення. Пасля чаго менавіта гэтая палітычная сіла пачынае ажыццяўляць гэтую ідэю, прапагандваць яе, збіраць рэсурсы, прывабліваць прыхільнікаў і ўключаць іх у працэс пашырэння дзейнасці . Калі іншыя палітычныя сілы лічаць гэтую ідэю перспектыўнай - яны альбо далучаюцца да яе ініцыятара, альбо дамаўляюцца з ініцыятарам і далучаюць яго да сабе, альбо пачынаюць рабіць нешта падобнае на яе, але цалкам свае.
Усе дэмакратычныя палітычныя сілы дэкляруюць вызваленне Беларусі. Але ніхто пакуль не прапануе рэалістычных і падтрымліваемых іншымі крокаў дзеля гэтага.
Таму застаецца толькі варыянт з прамежкавымі мэтамі.
І пакуль што ніхто не прапануе нават прамежкавай мэты, якую б падтрымлівалі ўсе альбо пераважная большасць. Нават ПКК. Бо "ваяваць за Ўкраіну" - гэта нажаль ня мэта, а шлях. А шлях да чаго - вось тут і хаваецца самая вялікая праблема: нявызначанасць мэты. У т.л. і з боку Ўкраіны.
Орбан, ты?
"Перабіць" легітымнасць Ціханоўскай зможа толькі тый, хто здолее палітычна мабілізаваць беларускае грамадства на параўнальным з ёй узроўні.
КР магла б паспрабаваць зрабіць гэта праз ажыццяўленне выбараў з канкурэнцыяй палітычных праграм. Але гэтага не адбываецца - замест яскравых лідараў, патрэбных пад час рэвалюцыйных зменаў, мы бачым у КР шэрых палітычных бюракратаў, якія ўпарта робяць выгляд, што праз стварэнне рэгламентаў і незразумелых электаральных правілаў яны нібыта здолеюць адалець дыктатуру.
https://nashaniva.com/335614#startcomments
Азаронак,ты?
ау!!! клоуны, пошли нах... со своими играми.