Найти
0
Жвір/ответить/
14.03.2023
А тут завеі ды сьнег па калена. Ніякімі бусламі й не патыхае. Затое сёньня раніцою сьнег на падворку ляжаў, што аркуш паперы, а на ім пакінулі свае сьляды вавёрка, заяц, кот, а ўздоўж агароджы, вонкі, лісіца. Яна пэўна й загнала таго зайца да мяне, сама ж набліжацца да жытла не адважылася.
14.03.2023
Жвір, вам трэба як Буніну пра прыроду пісаць.
2
ябунін/ответить/
14.03.2023
Бунін пісаў пра сэкс
а Жір не ведае, што гэта такое. аматару рашэн водка бліжэй Пришвин - певец русской природы

0
Жвір/ответить/
14.03.2023
О, дзякуй, сп(ня). Угу. Прырода наўкол мяне цудоўная, ускраек прыморскага хваёвага лесу, ручай, што ўпарта цярэбіцца да ўзбярэжжа, рака, што лучыцца з морам (ды ейнае юдольле!), самая чыстая ў краіне, пагоркі, палі, аточаныя разнамаістымі лясамі. А яшчэ гэта ўлюбёнае месца дзясяткаў відаў пералётных птушак, дзе яны робяць прывал, адпачынак, пасьля чаго альбо працягваюць свой шлях у Скандынавію ды на Ўсход, альбо разьмяркоўваюцца-гнезьдзяцца на месцы. Тысячамі запаўняюць лугі, палі, нават гаспадарскія ворышчы. Гусі, лебедзі, журавы, чаплі... Якіх толькі не назіраў. Калі чароды гусей шчыльна запаўняюць лугавіну, дык яна нібы купінамі пакрываецца. У такі час абавязкова й на лісу патрапіш, якая звычайна дабіраецца да такога поля канавамі ды прыдарожнымі алёсамі, застаючыся нябачнай для тых птушак. :) Тут птушкі ў зграі зьбіраюцца, выпраўляючыся ў вырай. Тут ніводзін дзень не бывае ў аднолькавых фарбах, жыцьця ня хопіць, каб усё гэта праназіраць. Край маланаселены, зімою можна тыдзень чалавека не сустрэць, затое абітальнікі лесу абавязкова цябе адведаюць. Меў бы талент, пісаў бы... :)) http://www.meeting.lv/severovidzemskiy-biosfernyy-zapovednik-o2907
0
Пришвин/ответить/
14.03.2023
Читалочка детям и ябунину------ Через поле, через бор, На кривой кобыле, Скачет дедушка Егор, Поднял столбы пыли, Статен сам, в глазах задор, Ликом - спелый помидор, Прискакал под самый двор, И кричит через забор: Все гоните по рублю! Нято в клочья порублю !
14.03.2023
"А яшчэ гэта ўлюбёнае месца дзясяткаў відаў пералётных птушак," тыпу вас, Жір вы ж пералётная птушка?
0
Талаш/ответить/
14.03.2023
О, буслы маюць добрую чуйку, вясна будзе не толькі ранней, але мабыць, і гарачай.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера