Найти
25.06.2022 / 09:51РусŁacБел

25 і 26 чэрвеня — фестываль «Прадмова» ў Вільні

25—26 чэрвеня ў Вільні ў Imaguru (вуліца Віценя \ Vytenio g.18) пройдзе чацвёрты, апошні ў гэтым годзе этап Фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». На працягу чэрвеня ён ужо праходзіў у Тбілісі, Кракаве і Варшаве.

Кожны фестываль у гэтым годзе — свой асабісты сусвет. Фестывальны сусвет у Вільнюсе пра інтэлектуальныя размовы, сур’ёзныя няпростыя тэмы.

Калі вы засумавалі па філасофіі і філосафах, а яшчэ будзеце на выхадных у Вільнюсе — абавязкова завітайце на «Прадмову».

25 і 26 чэрвеня арганізатары запрашаюць усіх, хто можа і хоча, у Imaguru (вуліца Віценя \ Vytenio g.18), каб размаўляць, абмяркоўваць, спрачацца, смяяцца, знаёміцца, абдымацца і абавязкова набываць кнігі.

У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, презентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію.

Не застануцца віленскія наведвальнікі «Прадмовы» без ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.

На «Прадмове» ў Вільні таксама можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова.

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031