Найти
27.01.2020 / 12:40РусŁacБел

Arche предлагает: раcпродажа редких изданий

«У 2013—2015 гадох, пасьля паўнавартага аднаўленьня свае дзейнасьці, нашаму рэдакцыйнаму калектыву ўдалося перавыдаць каштоўныя выданьні, наклады каторых былі часткова страчаныя ў выніку непамыснага зьбегу абставінаў, — пиша рэдакцыя Arche. — Гэтыя перавыданьні чакаў шчасьлівейшы лёс: іхнаму распаўсюду ніхто не перашкаджаў, і гэтыя наклады практычна цалком разышліся. Некаторыя зь іх засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў. Таксама ў час нядаўняга пераўліку на складзе знайшлі паасобнікі выданьняў, наклады каторых раней уважаліся распраданымі. 

Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускае мовы, нарысы беларускае найноўшае палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопісу Arche. Цяперашні распродаж — гэта адна з апошніх, а можа нават апошняя мажлівасьць набыць важныя для беларускае культуры публікацыі. 

Станьма шчасьлівымі ўладальнікамі рэдкіх паасобнікаў!

Пералик выданняў, даступных па акцыі, а таксама ўмовы іх атрымання можжна пабачыць на сайце Arche.

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас [email protected] або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031