Найти
02.07.2018 / 00:24РусŁacБел

БЖД назначила дополнительный поезд Молодечно—Парафьянов на 2 июля — день фэста в Будславе

Цягнік № 6682 Маладзечна — Параф’янаў будзе адыходзіць 2 ліпеня з Маладзечна ў 07.56, з Вілейкі — у 08.29, а на станцыю «Будслаў» прыбудзе ў 09.24.

Галоўная Імша Будслаўскага фэсту пачынаецца 2 ліпеня ў 11.00. Адлегласць ад станцыі да касцёла — каля 3,5 км.

З Мінска да Маладзечна можна даехаць хуткім цягніком №749 Мінск — Полацк, які адыходзіць са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 06.30 і прыбывае ў Маладзечна ў 07.35, або электрацягніком №6105, які адыходзіць са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 05.25 і прыбывае ў Маладзечна ў 07.09.

З Ліды да Маладзечна можна дабрацца дызель-цягніком №6262, які адыходзіць з Ліды ў 04.08, прыбывае ў Маладзечна ў 07.16. З Гудагая і Смаргоні — электрацягніком №6112, які адыходзіць з Гудагая ў 06.00, прыбывае ў Маладзечна ў 07.20.

Даехаць з Полацка ў Будслаў можна будзе з перасадкай у Вілейцы. хуткі цягнік №739 Полацк — Мінск адыходзіць з Полацка ў 06.19 і прыбывае ў Вілейку ў 08.19, а праз дзесяць хвілін з Вілейкі адыходзіць цягнік на Будслаў.

Вярнуцца з Будслава ў Маладзечна можна дызель-цягніком №6683 Крулеўшчына — Маладзечна, які адыходзіць са станцыі Будслаў у 16.10, прыбывае ў Маладзечна ў 17.41.

З Маладзечна да Мінска можна даехаць хуткім цягніком №674 Гродна — Мінск, які адыходзіць з Маладзечна ў 18.59, прыбывае ў Мінск у 20.02, або электрацягніком №6132, які адыходзіць з Маладзечна ў 19.15, прыбывае ў Мінск у 21.02, ці электрацягніком №7034, які адыходзіць з Маладзечна ў 19.48, прыбывае ў Мінск у 21.09.

З Будслава ў Полацк можна выехаць у 14.03 дызель-цягніком №6684 Маладзечна — Крулеўшчына, у Крулеўшчыне перасесці на дызель-цягнік №6628, які адыходзіць у 15.09 і прыбывае ў Полацк у 17.04.

Кастусь Шыталь, catholic.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031