Найти
06.06.2018 / 09:4131РусŁacБел

Андрусь Горват удалил свою страницу в фейсбуке

Писатель Андрей Горват решил окончательно удалить свою страницу в Фейсбуке. Вот как он объясняет свое решение:

«Ведаеце, я вырашыў, што ўсё-такі канчаткова выдалю гэтую сваю фэйсбучную старонку. Доўга сумняваўся, таму што фрэнды і лайкі — гэта сацыяльны капітал, хуткі спосаб рашыць амаль любую праблему. І не толькі маю. Ну і — прадаваць кнігі. Выпадкова я змог пабудаваць паралельны свет, які працаваў лепей за рэальны. Але цяпер мне гэта не прыносіць кайф, як і цягнуць за сабой мех з ценямі.

Я хачу сабе новую старонку, дзе не будзе фрэндаў, фанатаў, ворагаў, журналістаў, публічных заяў і літаратурнай разні. Там будуць толькі сябры. І спакойная цішыня, якую я люблю. Тая цішыня, ў якую я пісаў пра мятлу дворніка і першую ноч у дзедавай хаце.

Цішыня — гэта калі на спінах ляжаць дохлыя мухі, сонца рассейваецца праз нямытую шыбу, Куст палыну звісае са столі. У ім жывуць павукі.

Я люблю цішыню. Мне яе ўвесь час мала.

Але цішыня не можа быць публічнай.

Мне днямі прыснілася гэта ўсё — я ў сне памёр, але не знік, працягваў жыць без цела. Некаторыя сябры ўсё адно бачылі мяне. Мне гэты сон спадабаўся, я хачу яго.

Я б мог ціха і незаўважна выдаліцца, але я зразумеў, што, калі сам не назаву прычыну, мне яе прыдумаюць іншыя. Ну там, напрыклад, не вытрымаў націску і спіўся, збег, з'ехаў у Ізраіль. Не ведаю, версій можа быць многа. Праўда — гэта найбольш гучна сказаная версія. Таму хачу сказаць сам.

Ну і — люблю развітвацца.

Але развітваюся не з усімі ) Каго люблю, да таго вярнуся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера