Найти
01.03.2018 / 17:273РусŁacБел

Святлана Куль. Ну як табе, на гэтым скрыжаванні…

Ну як табе, на гэтым скрыжаванні,
На ростанях, між летам і зімой,
Ці не абрыдла шчэ табе самой
Штогод пад клець чужыя ставіць сані?
Штогод выходзіць на палі і гоні,
Хаду перамяняючы на бег,
Тапіць чырвонай стужкай белы снег
і абвяшчаць рушэнне і Пагоню?
Ці будзе ўрэшце роўнай баразна
Якую ты кладзеш па нашай блоні,
Ці будзе пераможнаю Пагоня,
Якую ты абвесціла, Вясна?

Святлана Куль, facebook.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031