Найти
12.11.2017 / 14:2229РусŁacБел

Наста Кудасава. Лепей стаі ды растай…

***

лепей стаі ды растай,
бо расстанне —
it’s time…
стань
абрыкосавым снегам,
наліплым на шыбы.
дзе той адзіны,
хто счытвае нас без ліста,
хто гэту прорву цябе
ў маім целе
зашыў бы?
неба зжавала язык.
блізарукасцю рук
я разбіраю адно твае вусны і плечы.
літары ўсіх алфавітаў
звываюцца ў гук —
той,
што не мае наймення ў жыцці чалавечым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031