Найти
27.04.2017 / 11:331РусŁacБел

Ктулху уже в Беларуси: стартует продажа сборника Говарда Лавкрафта

2 траўня ў 17.00 у кнігарні «Акадэмкніга» пачнецца продаж зборніка апавяданняў Г. Ф. Лаўкрафта «Кліч Ктулхту» па-беларуску.

Ад 17-й да 20-й у кнігарні можна будзе набыць кнігу са зніжкай, узяць аўтографы ў перакладчыкаў Уладзіславы Гурыновіч і Алеся Кудраўцава і абмеркаваць з імі творчасць аўтара «міфаў Ктулху». Адрас кнігарні: пр. Незалежнасці, 72.

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў.

Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі.

Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. Перакладчыкі апавяданняў — Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў і Алесь Кудраўцаў. Мастачка — Кацярына Дубовік.

 

Змест кнігі:

Алхімік. Пераклаў Павел ДонаўСклеп. Пераклаў Павел ДонаўПалярыс. Пераклала Уладзіслава ГурыновічКаты Ултара. Пераклала Уладзіслава ГурыновічНьярлатхатэп. Пераклала Уладзіслава ГурыновічЧужаніца. Пераклаў Алесь КудраўцаўМузыка Эрыха Зана. Пераклала Уладзіслава ГурыновічШто прыносіць поўня. Пераклала Уладзіслава ГурыновічГерберт Уэст, рэаніматар. Пераклала Уладзіслава ГурыновічГанчак. Пераклала Уладзіслава ГурыновічСтоены жах. Пераклала Уладзіслава ГурыновічПацукі ў сценах. Пераклала Уладзіслава ГурыновічФэст. Пераклала Уладзіслава ГурыновічКліч Ктулху. Пераклаў Павел ДонаўНатуршчык Пікмана. Пераклала Уладзіслава ГурыновічІстота ў святле поўні. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Уладзіслава Гурыновіч — перакладчыца і пісьменніца, працуе з такімі жанрамі, як фэнтэзі, жахі, містыка. Асобныя яе пераклады можна прачытаць на сайце «ПрайдзіСвета».

Павел Донаў — перакладчык, які працуе з творамі розных жанраў. Сярод перакладзенага — апавяданні Г. К. Чэстэртана (зборнік «Злачынства, сэр!»), Дж. Конрада, Г. Уэлса (зборнік «Вусцішны пакой»), О. Генры.

Алесь Кудраўцаў — перакладчык; шмат супрацоўнічаў з часопісам «Крыніца», дзе надрукаваў па-беларуску творы А. Бірса, Р. Брэдберы, С. Кінга, С. Лема, І. Шоу, У. ле Гуін.

Кніга «Кліч Ктулху» — першае выданне твораў Лаўкрафта па-беларуску і дванаццатае выданне з серыі інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum».

Раней у серыі выходзілі два зборнікі апавяданняў Дойла пра Шэрлака Холмса, «Знахар» Даленгі-Мастовіча, «Прыгоды барона Мюнхгаўзэна» Бюргера і Распэ, «Саламея» Уайлда, «Казкі» Гаўфа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031