Найти
18.01.2017 / 22:1114РусŁacБел

Усевалад Сцебурака. Зімовы сон

Верці

Мне сьнілася, што ты сказала сьнег
ён так пайшоў,
што не падняць павекі
і зьніклі ў ім дамы і чалавекі…
як хораша, што ты сказала сьнег.
Мне сьнілася, што ты сказала дзень
бясконцы дзень
бяз справаў і гадзінаў
у ім усё, што некалі пакінуў
на белы сьнег кідала белы цень.
Мне сьнілася, што ты сказала час
і той прыйшоў
я маю на увазе
што мы сустрэліся ў сваім нягоршым часе
як ты да месца ўзгадала час
А потым ты сказала пачакай
і мы застылі
ў часе, дні і сьнезе
кузуркамі ў бурштынавым разрэзе
на неадольным шляху ў небакрай.

Усевалад Сцебурака

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031