Найти
10.04.2014 / 11:57РусŁacБел

Сегодня в Витебске — презентация редких исторических изданий

Сегодня, 10 апреля, у жителей Витебска будет уникальная возможность познакомиться с редкими историческими изданиями и встретиться с их авторами.

У межах акцыі «Гістарычны тыдзень» у Віцебску пройдзе пройдзе прэзентацыя свежавыданай манаграфіі доктара Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма». Аўтар адкажа на ўсе пытанні!

На сустрэчы будуць таксама прадстаўленыя іншыя гістарычныя выданні:

— манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,

— Алега Латышонка. «Жаўнеры БНР»,

— Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»,

— Марка Бартушкі. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»,

— Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,

— Зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»,

— Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,

— «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час»,

— Алеся Белага «Хроніка Белай Русі»,

— Эдмундаса Гімжаўскаса«Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.»,

— толькі што выдадзенае другое выданне кнігі «Балахоўцы» (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Асобны атрад БНР у Прабалтыцы»,

а таксама свежыя нумары «ARCHE» і дзясяткі іншых выданняў.

Сустрэча пачынецца а 18.30 у Еўрапейскім клубе (вул.1-я Сенненская, д.5).

Даведкі па т.: (29) 550 7969.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031