Даслаць навіну
Знайсці
09.11.2012 / 15:37 39

Plošča Lienina ці Plošča Lenina: як правільна на беларускай лацінцы?

Aпошнімі днямі Белнэт горача абмяркоўвае лацінку ў мінскім метро. І калі мэтазгоднасць яе ўжывання не выклікае ніякіх спрэчак, то асобныя моманты часам бываюць не зусім зразумелымі. Напрыклад, ці «Plošča Lienina» — правільнае напісанне? Вядома, беларуская лацінка выкарыстоўваецца для передачы беларускіх назваў з дапамогай лацінскага алфавіту. Але ж Ленін не быў беларусам, таму, мабыць, карэктным будзе варыянт — «Lenina», то бок так, як перадаюць яго імя расейцы?

Па адказ «Наша Ніва» звярнуліся да супрацоўніка Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Уладзіміра Кошчанкі.

«Гэтае пытанне разглядалася асобна, — кажа ён. —

Праблема ў наступным: калі ўважліва паглядзець на мапу Мінска, то можна заўважыць, што ці не палова (калі не болей) назваў вуліц маюць назвы небеларускага паходжання. У ідэале, такія назвы варта было б перадаваць з мовы арыгінала. Але тут паўстае шэраг праблем:
па-першае, трэба высвятляць паходжанне назвы, а па-другое, трэба ведаць, як імя і прозвішча пішацца ў мове-арыгінале.

Уявіце сабе, якім чынам чыноўнікі ці нелінгвісты будуць пісаць «вуліца Розы Люксембург» ці там «Маркса». Возьмем найпрасцейшае — вуліца Карла Маркса.

Маем імя Карл Маркс.

Па-беларуску вуліца завецца «Карла Маркса» (у родным склоне — і яна не можа змяняцца). То калі мы нават напішам «Karla Marxa», то замежнікі ўсё адно не пазнаюць імя. Можна шчэ напісаць «Karl’а Marx’a», але на што гэта будзе падобна?
Калі мы нават напішам «Lenina», для замежнікаў гэта не Ленін будзе. Да таго ж расейцы не маюць лацінскай графікі і не маюць агульнапрызнанага стандарту раманізацыі.

Таму Ленін у розных мовах пішацца па-рознаму, адпаведна з правіламі пэўнай мовы: «Lenjin» па-сербску, па-баснійску ды па-харвацку; «Lénine» па-французску; «Leinín» па-ірландску; «Leninas» па-літоўску.
У Латвіі гэта будзе «Ļeņins» і «Lenín» — у Ісландыі.

Каб не ўносіць блытаніны, варта на сёння ставіцца да ўсіх назваў вуліц Мінска як да беларускіх без выключэння. Таму і

перадавацца на лацінцы яны мусяць аднолькава. Гэта адзінае выйсце, інакш будзе хаос.
Вы станеце пісаць, напрыклад, vulica Kirova, Sverdlova, Gromova? Сумняюся. Чаму для Леніна трэба рабіць выключэнне?»

Кірыла Хілько

0
"А дайце, паночку, кажу, мне спакой!" / адказаць
10.11.2012 / 18:22
tio напiсаў(ла) 10 лiстапада 2012 у 2:04 1) Польское "ł" произносится не как "л", а как звук, похожий на "у" краткое или в английском "w" в начале слов. "Płošča" перелавалось бы звукаими как "Пўошча" =========================== Толькі найменш выкшталцоныя палякі, хлопы, вымаўляюць "Białoruś" як "Бяуворущь"! Вымова шляхетная, сцэнічна-фільмова, мае для "ł" у пэўных пазыцыях цьвёрдае "л", а не адно толькі "ў"!
0
Dzianis / адказаць
01.12.2012 / 11:10
dakładna: Płošča Lenina, tamu što L - zaŭsiody miakki
0
Акакій Акіевіч / адказаць
01.12.2012 / 11:20
Дімыч, ці ты сапраўдны Дімыч? Той слова "бля" не гаварыў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30