Знайсці
15.10.2012 / 09:452РусŁacБел

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прызнаны найлепшым музеем Беларусі

14 кастрычніка на цырымоніі закрыцця першага нацыянальнага форума «Музеі Беларусі», што адбываўся ў Гродне з 12 па 14 кастрычніка, былі ўганараваныя пераможцы конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю».

Гран-пры конкурсу атрымаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Пераможцы і дыпламанты вызначаныя ў 17 намінацыях.

Так, у намінацыях «Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай інфармацыі» і «Лепшае музейнае выданне» пераможцам прызначаны Нацыянальны мастацкі музей; «Лепшае навуковае праектаванне экспазіцыі» — Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; «Лепшая работа рэстаўратара» — Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі; «Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання» — дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль».

Спецыяльную прэмію ў намінацыі «Лепшы рэгіянальны музей» атрымаў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурнымузей-запаведнік.
Спецпрэміяй «За вернасць прафесіі» ўганараваная дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар. У намінацыі «Лепшы кіраўнік музея» пераможцам прызнаны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

Памер Гран-пры складае 150 мільёнаў рублёў.

Пераможцы ў іншых намінацыях атрымалі сертыфікаты, грашовыя прэміі ў памеры 15 або 20 мільёнаў рублёў, а таксама каштоўныя прызы ад спонсараў першага нацыянальнага форума.

Як паведаміў старшыня журы, намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, сябры журы разгледзелі 175 заявак ад музеяў з усёй Беларусі. «Асабліва хочацца адзначыць музеі Мінскай вобласці, прадстаўленыя ў межах дэманстрацыйнай праграмы форуму. Гэта каманда прафесіяналаў, якая стварыла агульную атмасферу адказнасці за свой рэгіён», — сказаў Стружэцкі.

Ён выказаў спадзеў на тое, што неўзабаве будуць падпісаныя дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж беларускімі і замежнымі музеямі.

«Ужо сёння мы плануем правядзенне наступнага форуму. Яшчэ невядома, дзе ён будзе адбывацца. Мы будзем рады, калі Гродна прыме нас яшчэ раз. Магчыма, мы будзем выбіраць месца для правядзення наступнага музейнага форуму на конкурснай аснове. Калі вас няма на форуме — вас няма ў музейнай прасторы Беларусі. Таму трэба ўсім музеям імкнуцца прадставіць тут свае экспазіцыі», — падкрэсліў Тадэвуш Стружэцкі.

Ася Паплаўская, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031