Знайсці
19.09.2012 / 09:1976РусŁacБел

БНТУ, інтэрнат № 6: «За датэрміновае галасаванне абяцаюць выхадны ў пятніцу»

Паведамляе студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта:

«Прайшла выхавацелька па пакоях і сказала, каб усе датэрмінова прагаласавалі
. Тое самае і ў універы:
куратар і намдэкана прыходзілі «нагадваць» пра датэрміновае галасаванне, а ў абмен — выхадныя пятніца і субота. Наша гародніна бязвольная адразу ж пабегла ставіць птушачкі… Які сорам…"

Нагадаем, што шляхам заахвочвання ці змушэння людзей да датэрміновага галасавання, фальсіфікатары атрымліваюць неабмежаваныя магчымасці для падмены бюлетэняў і накруткі лічбаў яўкі.

«У БНТУ пагналі на выбарчыя ўчасткі, — паведамляе чытач Дзядзька, — упрошваюць па-рознаму: камусьці пагражаюць, што выганяць з інтэрнатаў, камусьці кажуць пра праблемы на сесіі,
дайшло нават да таго, што пачалі прасіць прыйсці гарадскіх, хаця ў іх ёсць свой участак па прапісцы. Болей за тое, абяцаюць нават, што зробяць выходны дзень у пятніцу, толькі прыйдзіце. Маразм, карацей. Хочу сказаць толькі адно: студэнты БНТУ ды іншых ВНУ, не купляйцеся на гэтую хлусню, не прадавайце Радзіму за выходны дзень, майце гонар. За тое, што вы не прыйшлі на ўчастак нікога яшчэ не выгналі ні з інтэрната, ні з ВНУ, паверце, гэта просты прэсінг. Пакажыце сілу, скажыце спакойна НЕ, а калі пачнуць ціск, то звяртайцеся да праваабаронцаў, яны рэальна дапамагаюць ужо 16 год. Памятайце: ім непатрэбен ваш голас, галасаваць супраць усіх — не выйсце, бо ім для запуску машыны фальсіфікацыі патрэбна проста ваша яўка, вашы галасы нават глядзець ні хто не будзе, іх спаляць у печы!»

«У БНТУ за удзел у датэрміновым галасаванні даюць выходны дзень», — пацвярджае чытач Віктар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031