Знайсці
05.06.2012 / 09:54РусŁacБел

Нацбанк абверг інфармацыю пра аднаўленне пазабіржавага міжбанкаўскага рынку

У Нацыянальным банку Беларусі пакуль не маюць інфармацыі пра тэрміны аднаўлення паўнацэннай працы пазабіржавага міжбанкаўскага рынку, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

У апошнім, майскім, нумары «Банковского вестника» апублікаваны даклад намесніка старшыні праўлення Нацбанка Тараса Надольнага на пашыраным пасяджэнні праўлення НБРБ 27 красавіка. Ён заявіў, што «цяпер Нацыянальны банк прапрацоўвае пытанне аб магчымасці адкрыцця міжбанкаўскага валютнага рынку пры ўсталяванні ўстойлівых стабілізацыйных працэсаў на ўнутраным рынку».

З 14 верасня 2011 года, пасля адкрыцця дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, на пазабіржавым валютным рынку купля замежнай валюты банкамі ў суб’ектаў валютных аперацый, роўна як і продаж замежнай валюты банкамі суб’ектам валютных аперацый, ажыццяўляецца «ў суме не большай за лот, устаноўлены на біржавым гандлі, адной з замежных валют у дзень па кожным суб’екце». Адзін лот роўны 1.000 адзінак валюты.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031