У Брэсце пабудуюць чатырохзоркавы гатэль Marriott
Гатэльная сетка Marriott выйграла тэндар.
Тэндар праводзіўся ў Берліне кампаніяй «МФБ Дэвалапмент», інвестарам праекта па будаўніцтву гатэля ў цэнтры Брэста. Мяркуецца,
што ў абласным цэнтры будзе пабудаваны чатырохзоркавы гатэль на 150 нумароў.
Міжнародная кампанія на рынку гасцінічных паслуг Marriott International ўваходзіць у лік найбуйнейшых на дадзеным рынку. Ва ўпраўленні кампаніі знаходзіцца каля 3700 гатэляў, якія працуюць больш чым у 70 краінах, нумарны фонд перавышае 500 тысяч нумароў. Заснавана ў 1927 годзе мужам і жонкай Джонам Уілард і Эліс Марыёт.
Гатэлі ахопліваюць практычна ўсе нішы гасцінічнага бізнесу, прапаноўваючы як недарагое размяшчэнне для турыстаў і бізнесменаў, так і паслугі фешэнэбельных гатэляў для патрабавальнай публікі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман адказаў Кныровічу: Як пры такім падыходзе можна лічыць сябе беларускім палітыкам?
 17
У Гомелі хлопец мастурбаваў проста на лесвічнай пляцоўцы, гэта папала на камеру відэаназірання
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера