Знайсці
25.01.2012 / 10:291РусŁacБел

ЗША заяўляе на матч з Беларуссю сясцёр Уільямс

Капітан зборнай ЗША ў тэнісным Кубку Федэрацыі Мэры Джо Фернандэс апублікавала склад сваёй каманды на паядынак Сусветнай Групы II супраць зборнай Беларусі, які адбудзецца ва Уорчестере (Масачусэтс) 4–5 лютага.

Узначаляць каманду легендарныя сёстры Венус і Серэна Уільямс, таксама ў заяўку на матч ўключаны: адна з лепшых парных тэнісістак свету Лізель Хубер і перспектыўная Крысціна Макхейл.

«Я з нецярпеннем чакаю таго моманту, калі ўпершыню ў камандзе пад маім кіраўніцтвам згуляюць Венус і Серэна. Яны могуць дадаць нашай камандзе шмат пазітыву, не толькі за кошт выдатнай гульні на корце, але і дзякуючы ўпэўненасці, якую яны нададуць Крысціне і іншым чальцам зборнай.

Цяпер лідар нашых суперніц Вікторыя Азаранка паказвае лепшы тэніс у кар’еры, таму мы чакаем ўпартай бойкі», — прыводзіць AP словы Фернандэс.

Прессбол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031