Знайсці
23.05.2011 / 15:0026РусŁacБел

Афіцыйнае пацверджанне: Нацбанк падняў курс даляра да 4930 рублёў

Новыя курсы апублікаваныя на сайце Нацбанка. Галоўнае пытанне зараз — ці здолее Нацбанк утрымаць курс на гэтым узроўні, ці ён скоціцца да 6000 ці 7000.

З 24 мая афіцыйны курс даляра складзе 4930 рублёў. Такім самым (плюс-мінус 2%), імаверна, ён будзе і ў абменніках.

Курс еўра тады складзе 6914,82 рубля.

Расійскі рубель — 173,95 рубля.

Нацбанк размясціў гэтую інфармацыю на сваім сайце.

Такім чынам, афіцыйная дэвальвацыя рубля за гэты год дасягнула 71,62%.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч перад выходнымі заяўляў, што ўрад і Нацбанк Беларусі ў панядзелак-аўторак прымуць рашэнні для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку.

Галоўнае пытанне зараз — ці здолее Нацбанк утрымаць курс на гэтым узроўні, ці ён скоціцца да 6000 ці 7000. Апошні тыдзень на чорным рынку рубель боўтаўся прыкладна між гэтымі межамі.

Увечары Нацбанк нарэшце разрадзіўся прэс-рэлізам, у якім растлумачыў прычыны і наступствы сённяшняй дэвальвацыі.

Курс валюты ў абменніках будзе выстаўляцца на ўзроўні «плюс/мінус 2%" ад афіцыйнага курса. Значыцца, даляры будуць прадавацца (і купляцца) заўтра па 5 028 рублёў.

Праз заніжаны курс валюта ў абменніках ўсё адно не з’явяцца.

12%-ны калідор ваганняў кошыка валют застаецца нібыта непарушным. Але цяпер адлічваецца не ад 31 снежня, а ад 24 мая.

Нарэшце, біржа працуе па-ранейшаму, з прыярытэтам на продаж валюты імпарцёрам медыкаментаў і пастаўшчыкам газа.

Поўны тэкст прэс-рэліза:

Пра ўсталяванне абменных курсаў беларускага рубля

Яўген Васількоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930