Знайсці
25.06.2010 / 11:218РусŁacБел

З’явілася яшчэ адна гарэлка з беларускім брэндам — «Сваяк»

Яе вытворцы рэкламуюць яе як «напой для ўпэўненых мужчынаў».

Яны цвердзяць, што вырабляюць яе на сучасным высокатэхналагічным абсталяванні з устаноўкай «плацінавай фільтрацыі». Кошт гэтага інвестыцыйнага праекту складае 10 млн даляраў ЗША.

Для «Сваяка» распрацаваныя спецыяльныя рэцэптуры, якія адлюстроўваюцца ў назвах: «Хлебная», «На бярозавых пупышках», «Кедравая», «Журавiнавая», «Лiпа з мёдам».

Назва «Сваяк» напісаная на беларускай мове, што адразу падкрэслівае нацыянальную прыналежнасць гандлёвай маркі. На бакавой грані бутэлькі — 5 традыцыйных тостаў: «За сустрэчу», «За здароўе», «За каханне», «За бацькоў» і «За сваякоў».

Вырабляе напой і прасоўвае новы брэнд Мінскі завод вінаградных вінаў.

КаМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930