Даслаць навіну
Знайсці
23.06.2010 / 18:57 15

Ці хопіць духу заплаціць за незалежнасць?

Беларусь сплаціла запазычанасць за газ. Але вайна на ўсходнім фронце не скончылася. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Беларусь сплаціла запазычанасць за газ. Але вайна на ўсходнім фронце не скончылася. Галоўныя баталіі наперадзе. І зыход прадказаць цяжка. Краіна зараз у пункце біфуркацыі.

За расійскім газавым ультыматумам стаяла гэтым разам не проста палітыка, а геапалітыка. Гэта тыповы наступ імперыі.

Мядзведзеў зараз здымае вяршкі з пацяплення стасункаў са Штатамі: сустракаецца са Шварцэнегерам ды Абамам, наведвае Сіліконавую даліну (тую, напраўдную!), марыць з дапамогай Амерыкі здзейсніць мадэрнізацыю.

Штаты ж гатовы на многае заплюшчыць вочы ўжо за тое, што Масква далучылася да хай сабе слабаватых санкцый супраць Ірана. Ну, а Еўразвяз проста загруз у сваіх праблемах: грэчаскі абвал можа выклікаць эфект даміно, еўра пад ударам і г.д.

І Крэмль вырашыў, што зараз самы час браць вялікадзяржаўны рэванш. Захаду не да постсаўка. Расійскім стратэгам кружыць галаву ўяўны поспех на украінскім кірунку. Скінулі Бакіева. Зараз бы разабрацца з Грузіяй ды Беларуссю, а там… Імперская ментальнасць практычна не лекуецца, апетыты ненатольныя.

Зразумела, што на беларускім кіраўніцтве ляжыць велізарная адказнасць за цяперашні стан, які коратка можна абмаляваць менавіта ваенным слоганам — «Радзіма ў небяспецы». Дагуляліся, блін гарэлы, у «братнюю інтэграцыю»! Аднак жа і сапраўды — Радзіма ў небяспецы.

Тое ж, што Лукашэнка, насуперак прагнозам часткі апанентаў, неяк не спяшаецца здаваць краіну, тлумачыцца цалкам натуральна. Ён выдатна разумее: пусці расійскага мядзведзя на пасеку — той умомант задзярэ і пчаляра.

Варыянтам, ідэальным з гледзішча інтарэсаў Беларусі, былі б зараз адмова ад Мытнага звязу і фарсаванае ўзаемадзеянне з Захадам.

Аднак гэта ў тэорыі. На практыцы беларускаму начальству страшна страціць рэшткі расійскіх льготаў ды ёмісты, не занадта пераборлівы рынак усходняй суседкі. А Захаду неабачліва накруцілі столькі дуляў! Зрэшты, ён бы і дараваў, але ж рабіць дэмакратызацыю — як нож востры!

Разам з тым, Масква зараз заломвае цану, непрымальную для суверэннай аўтакратыі. Крэмль хоча надзейна, назаўсёды ўманціраваць сінявокую рэспубліку ў свою неаімперыялістычную канструкцыю.

Сплачаныя зараз 187 мільёнаў долараў — гэта далёка не апошні транш платы за незалежнасць. Але ж лепей заплаціць спаўна, чым яе страціць. І тут галоўнае, каб хапіла не ЗВР, а духу.

Аляксандр Класкоўскі

0
Метафізік / адказаць
24.06.2010 / 09:19
Сяржук напiсаў(ла) Чэрвень 24, 2010 у 1:46 "Адно зразумела - не зьвяліся дурні на Беларусі. Ворагаў шукаюць усюды, але ж вораг у іх саміх, той вораг, якога перш за ўсё трэба знішчыць, а ўжо потым дбаць пра незалежнасьць". ++++++++ Сапраўды, не звяліся дурні... :)
0
Пятро Касьнерык / адказаць
25.06.2010 / 20:15
Пятро Касьнерык напiсаў(ла) Чэрвень 23, 2010 у 22:36 сп.Класкоўскі, калі ласка, гавары праўду! ПРАВДА ЖЕ в ДОГОВОРЕ, подписанном 31 декабря 2006 года, ЕСТЬ и МУДРЁНОЕ СЛОВО «равнодоходность». На это бьет сейчас Минск: мол, вы же для своих потребителей продлеваете щадящий период, так и нам давайте скидку! Праўда і ЁСЬЦЬ ў гэтым МУДРЁНОМ СЛОВЕ «равнодоходность». Рэжым ніколі НЕ ПРАСІЎ танных энерганосьбітаў(ХАЛЯВЫ уразуменьні НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ) а каб кошт іх быў АДНОЛЬКАВЫ для МАЗа і КАМАЗа. А сёньня газ для пякарні ў Смаленску на СТО долараў таньнейшы чым для пякарні ў Оршы. А мяжы НЯМА!!!
0
Пятро Касьнерык / адказаць
30.06.2010 / 23:47
Радыё СВАБОДА Ігар Карней-«Газпром» ЗАЯЎЛЯЕ пра выхад на РОЎНАДАХОДНЫЯ кошты, ад якіх беларускае кіраўніцтва ўжо зараз КІДАЕ ў жах.. Бел.новости.Класкоўскі --ПРАВДА ЖЕ в ДОГОВОРЕ, подписанном 31 декабря 2006 года, ЕСТЬ и мурёное слово «РАВНОДОХОДНОСТЬ». НА это БЬЁТ сейчас Минск: мол, вы же для своих потребителей продлеваете щадящий период, так и нам давайте скидку! !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31