Знайсці
18.06.2010 / 14:38РусŁacБел

Тры прэм’еры ў Брэсце: «Ваўкі», «Брэсцкая крэпасць», «Вока за вока»

Новыя стужкі пакажуць у межах VII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, які пройдзе 20-24 чэрвеня ў Брэсце.

Новыя стужкі пакажуць у межах VII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, які пройдзе 20-24 чэрвеня ў Брэсце.

Мінулы фэст праводзіўся ў 2007 годзе. І сёлета журы будзе ацэньваць фільмы, знятыя за апошнія тры гады. Гэта мастацкія, анімацыйныя, дакументальныя стужкі. Пераможцаў будуць вызначаць за лепшыя фільм, мужчынскую і жаночую ролі, рэжысуру, сцэнарый, музычнае афармленне, выяўленчае рашэнне.

Галоўны рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм» Наталля Сцяжко паведаміла, што сёлета ў Брэсце змогуць паказаць не ўсе фільмы, знятыя ў Беларусі. У параўнанні з мінулым фестывалем, калі ледзь набіраліся стужкі для паказу, сёлета іх настолькі шмат, што не атрымліваецца ўсе ўключыць у праграму. Усяго ўдзел прымуць у фестывалі больш за 50 фільмаў. Сярод іх «Дастыш фантастыш» Аляксандра Канановіча, «Дняпроўскі рубеж» Дзяніса Скварцова, «Інсайт» Рэнаты Грыцковай, «Навагоднія прыгоды ў ліпені» Алены Туравай і Івана Паўлава.

«Брэсцкая крэпасць» Аляксандра Кота і «Вока за вока» Генадзя Палокі будуць дэманстравацца па-за конкурснай праграмай.

На фестывалі чакаецца прысутнасць кіношнікаў з Польшчы, Расіі, Літвы. А народны артыст Расіі Генадзь Палока рыхтуецца правесці майстар-клас для маладых рэжысёраў.

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031