Даслаць навіну
Знайсці
08.02.2010 / 13:46

Падглядаць за Алісай з Краіны Цудаў

спрабавала Ліза Кавальчык. Сёння - як Цім Бёртан і К апраналі пацешных абое-рабое Гутата і Гуляля (Труляля і Траляля) для свайго новага фільма.


Цім Бёртан зрабіў візіт у Дзівосную краіну Льюіса Кэрала і па павароце зняў фільм: крыху жахалку, крыху з Джоні Дэпам і з вялікай дозай першараднай чароўнай адсябеціны (Алісе ў ім не 7, а 19, ды яна хаваецца ад брыдкага жаніха). За які месяц да прэм'еры зазірнем за заслону і паглядзім, як здымалася «Аліса ў краіне цудаў».

Сёння — як кіношнікі апраналі пацешных абое-рабое Гутата і Гуляля ( якіх па-ангельску клічуць Твідлдам і Твідлды, а па-расійску Труляля і Траляля).


1. Спярша двух аматараў пабіцца з-за бразготкі намаляваў маэстра Цім Бёртан і запрасіў брытанскага коміка Мэта Лукаса. «Я ўявіў іх гарэзлівымі дзеткамі віктарыянскай эпохі, — кажа Мэт Лукас, якому давялося ўвасабляць адразу двух персанажаў. — Таму я сыграў іх здзяцінелымі. У мяне гэта лёгка ўдалася, бо я сам — вялікае дзіця».


2. Ува што не ўлезеш дзеля мастацтва! Мэта Лукаса здымаюць у спэцкасцюме. Справа — яго дублёр.


3. Ад перамены месцаў складнікаў у кіно сума ўсё ж мяняецца. Калі хто не заўважыў — Лукас цяперака справа.


4. Каб перайсці да этапу камп'ютэрнай анімацыі, захоўваем у лічбавым выглядзе ківомігі і розныя ракурсы галавы.


5. Твар Лукаса супастаўляюць з атрыманым мульцяшным вобразам дзеля большай дакладнасці мімікі.


6. Вопратка, футра і пер'е. Анімацыя-ўцелаўленне завершаная.


7. А гэтак вы ўбачыце ўсё на экране, дзе анімацыя спалучаецца з краявідам Дзівоснай Краіны. Супастаўляем карцінку 1 і 6 — знайдзіце 10 падабенстваў.


8. Калі вам гэтага замала, дык гляньце, як уяўляўся Гутата і Гуляля першыму афармляльніку Кэралаўскага «Залюстроўя».

Дарэчы, пару месяц таму выйшаў цудоўны беларускі пераклад Веры Бурлак «Алісы ў Залюстроўі», які надрукаваў часопіс ARCHE.

Ліза Кавальчык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31