Знайсці
28.01.2010 / 09:171РусŁacБел

У большасці «алергікаў» ніякай алергіі няма

Як паказала даследаванне, пятая частка дарослых людзей мяркуе, што ў іх алергія на той ці іншы харчовы прадукт.

Як паказала даследаванне, праведзенае ў Портсмуцкім універсітэце (Вялікабрытанія), пятая частка дарослых людзей мяркуе, што ў іх алергія на той ці іншы харчовы прадукт.Аднак пры клінічным абследаванні гэты дыягназ выяўляецца не больш чым у кожнага пяцідзесятага з іх. Жанчыны памыляюцца часцей за мужчын, і часта неабгрунтавана лічаць алергікамі сваіх дзяцей, і пазбаўляюць іх карысных прадуктаў.

Людзі памыляюцца, бо вераць пашыраным стэрэатыпам пра алергіі, якія ў апошнія дзесяцігоддзі сталі «модным дыягназам». Чым самому вызначаць хваробу, лепей звярнуцца да спецыяліста‑медыка. Бо неабгрунтаваная адмова ад тых ці іншых прадуктаў можа выклікаць у аматараў самадыягностыкі і іх дзяцей дэфіцыт шэрагу вітамінаў, антыаксідантаў, харчовых валокнаў.

НШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930