Знайсці
19.06.2021 / 09:39РусŁacБел

У расійскім Кузбасе разбіўся самалёт з парашутыстамі, загінулі дзевяць чалавек

У Кемераўскай вобласці (Расія) на аэрадроме Танай пацярпеў крушэнне самалёт Let L-410, на борце якога знаходзіліся спартсмены-парашутысты, піша meduza.io.

Самалёт належаў мясцоваму аддзяленню ДТСААФ. Падчас трэніровачнага палёту камандзір экіпажа паведаміў аб адмове аднаго з рухавікоў, пасля чаго было прынята рашэнне вярнуцца на аэрадром. Пры развароце самалёт зачапіў крону дрэў крылом, упаў на зямлю і разбіўся.

На борце самалёта знаходзіліся 19 чалавек. Дзевяць з іх загінулі.

Let L-410 «Turbolet» — шматмэтавы двухматорны самалёт, распрацаваны ў Чэхаславакіі ў канцы 1960-х гадоў. Ён прызначаны для эксплуатацыі на непадрыхтаваных грунтавых, травяных, снежных пляцоўках і на аэрадромах з кароткімі ўзлётнымі палосамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031