Кіраўнік Крыма аглядаў затопленую Керч, а следам у вадзе плылі нейкія людзі ў пінжаках ВІДЭА
У горадзе прайшлі моцныя залевы, якія падтапілі дамы і гарадскую бальніцу.
РБК
Кіраўнік расійскай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў вырашыў агледзець затопленую Керч на лодцы.
Як бачна з відэа і фота, за ім плылі ў вадзе тры чалавекі.
Спачатку выказвалася меркаванне, што гэта ратавальнікі. Але ў тамтэйшым МНС сказалі, што людзі ў форме — не ратавальнікі.
«Гэта наогул былі цывільныя людзі, якія прынялі для сябе ў гэтай крытычнай сітуацыі такое не зусім зразумелае рашэнне. Яны надзелі на сябе гэтыя касцюмы і нічога разумнейшага не прыдумалі, чым плыць за лодкай Аксёнава», — сказалі РБК у прэс-службе ўпраўлення МНС па Крыме.
У МНС сцвярджаюць, што ўдзельнікам» заплыву «дапамога не спатрэбілася і яны» шчаслівыя і задаволеныя вярнуліся на бераг».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера