Знайсці
11.06.2021 / 21:44

Абітурыенты змогуць выпраўляць у два разы больш памылак на ЦТ

Абітурыенты пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання змогуць выправіць чатыры памылкі. Адпаведную пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 9 чэрвеня 2021 г. № 316 апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Таксама гэты дакумент уносіць змены ў паняцці «база даных абітурыентаў» і парадак выдачы сертыфіката.

З істотнага: сертыфікат ЦТ зараз не атрымаеш, калі не маеш атэстата або дыплома аб адукацыі.

Установам адукацыі, на базе якіх праводзіцца ЦТ, неабходна прадастаўляць у Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў схемы нумарацыі месцаў для абітурыентаў у аўдыторыі з указаннем іх колькасці ў кожнай. Удакладнілі і патрабаванні да аўдыторый, у якіх плануецца правядзенне тэставання.

Акрамя гэтага, цяпер у выпадку, калі абітурыент не можа па ўважлівай прычыне самастойна падаць на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ дакументы, гэта могуць зрабіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў.

Нагадаем, ЦТ стартуе ў Беларусі з 16 чэрвеня — у гэты дзень абітурыенты будуць здаваць тэсты па беларускай мове. Завершыцца яно 8 ліпеня выпрабаваннем па сусветнай гісторыі.

Пропускі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні сёлета будуць выдаваць да 15 чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30