Знайсці
11.06.2021 / 14:22РусŁacБел

Банк ператварыў свой офіс у цэнтры Мінска ў мастацкую галерэю

У аддзяленні Банка Дабрабыт у раёне Нямігі адкрылася мастацкая галерэя. З працамі сучасных беларускіх аўтараў у ёй можна азнаёміцца як днём, так і ноччу. Экспазіцыю размясцілі ў вокнах, прычым палова карцін «глядзіць» на вуліцу і адмыслова асвятляецца ў цёмны час сутак.

Новая мастацкая галерэя адкрылася ў офісе Банка Дабрабыт на Пераможцаў, 3. У ёй будуць выстаўляцца работы як ужо вядомых беларускіх мастакоў, так і тых, хто толькі пачынае свой творчы шлях. Мяняць экспазіцыю плануецца кожныя 2 месяцы. Уваход на выставу — вольны.

У найбліжэйшыя пару месяцаў наведвальнікі змогуць азнаёміцца з работамі мастака-графіка Андрэя Басалыгі. Для яго характэрны ўласны мастацкі стыль, выпрацаваны ў дыялогу паміж традыцыйным мастацтвам і авангардам ХХ стагоддзя. Аўтар імкнецца спалучаць у кожным сваім творы пласты эстэтычнага, эмацыйнага, інтэлектуальнага і канструктыўнага сэнсаў.

Усяго ў вокнах аддзялення размяшчаецца 20 карцін, палова з якіх павернутая выявай унутр, а палова — вонкі. Таму частка экспазіцыі будзе бачная мінакам. У цёмны час сутак прадугледжана дадатковая падсвятленне работ.

Выстава адкрыта для наведвання падчас працы офіса: з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 20:00 і ў суботу з 10:00 да 18:00. Пасля закрыцця аддзялення прагляд экспазіцыі даступны толькі звонку будынка. Усе прадстаўленыя на выставе карціны можна купіць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930