Знайсці
10.06.2021 / 10:58

У Столінскім раёне рыбак спыніў згвалтаванне дзяўчынкі

У мясцовы РАУС 7 чэрвеня звярнуўся мясцовы жыхар. Ён расказаў аб магчымых дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малой дзяўчынкі.

Мужчына паказаў відэа з меркаваным гвалтаўніком: той быў п'яны і з расшпіленымі шортамі знаходзіўся побач з дзяўчынкай, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына, які звярнуўся ў міліцыю, расказаў наступнае. Ён рыбачыў на беразе ракі і пачуў шум з кустоў, заўважыў там дарослага з дзіцем. Стаў задаваць пытанні, здымаючы сітуацыю на тэлефон. Пасля сваркі той дарослы забраў дзяўчынку і сышоў.

На відэа аператыўнікі пазналі 38-гадовага жыхара Століна, якога раней судзілі за згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і парушэнне прэвентыўнага нагляду. Дома яго не аказалася.

Уся столінская міліцыя была ўзнята па трывозе, да вышуку падключыліся калегі з суседніх райаддзелаў і транспартнай міліцыі. Высветлілася, што са станцыі Гарынь падазраваны разам са знаёмым на дызелі паехалі ў Лунінец. Па прыбыцці яго затрымалі.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 167 (Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30