Знайсці
07.06.2021 / 09:55РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы за май выраслі на $485 мільёнаў

Нацбанк паведамляе, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (золатавалютныя рэзервы) на 1 чэрвеня склалі 7 млрд 763,1 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце). За май 2021 года ЗВР павялічыліся на $485,2 млн (6,7%) пасля росту ў красавіку на $337,9 млн (на 4,9%).

Рост ЗВР у маі ў асноўным абумоўлены купляй Нацбанкам замежнай валюты на таргах БВФБ, павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт, тлумачыць галоўная фінансавая ўстанова краіны.

У маі 2021 ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 132 млн даляраў.

На 1 студзеня 2022 года ўзровень ЗВР павінен скласці не менш за 6 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031