Знайсці
17.05.2021 / 14:13РусŁacБел

У Брэсцкім раёне затрымалі п'янага кіроўцу школьнага аўтобуса

Інцыдэнт здарыўся раніцай у Дамачаве. Супрацоўнікі ДАІ ў 7.55 спынілі 28-гадовага кіроўцу аўтобуса МАЗ.

Па візуальных прыкметах мужчына быў п'яны, таму інспектары адправілі яго на медагляд. Падазрэнні пацвердзіліся: 1,6 праміле ў выдыханым паветры, піша БелТА.

Мужчына ехаў у вёску Ляплёўка на першы прыпыначны пункт, дзе павінен быў забраць дзяцей. Па яго словах, да чатырох раніцы ён піў слабаалкагольныя напоі. Адчуваў сябе добра, таму сеў за руль. Пасажыраў у салоне не было. Кіроўцу своечасова адхілілі ад кіравання транспартам.

На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Таксама да адказнасці будзе прыцягнуты спецыяліст, які дапусціў яго выпуск на лінію.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031