Знайсці
17.05.2021 / 13:55РусŁacБел

Эрык Клэптан паскардзіўся на «катастрафічныя наступствы» пасля вакцыны ад AstraZeneca

Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан падзяліўся «катастрафічнымі» наступствамі прышчэпкі ад каранавіруса AstraZeneca. У лісце італьянскаму архітэктару Робіну Манаці Грацыядэю, які той з дазволу артыста апублікаваў у сваім тэлеграме, ён паскардзіўся на прапаганду, якая нібыта перабольшвае бяспеку вакцыны, піша lenta.ru.

Часопіс Rolling Stone пацвердзіў, што апублікаваны архітэктарам ліст быў напісаны Клэптанам. У ім музыка распавёў, што атрымаў першы ўкол AstraZeneca ў лютым. «Наступныя дзесяць дзён у мяне назіралася вострая рэакцыя», — заявіў ён.

Музыка адзначыў, што праз шэсць тыдняў яму зрабілі другую прышчэпку.

«Рэакцыі былі катастрафічнымі. Мае рукі то мерзлі, то нічога не адчувалі, то гарэлі, і каля двух тыдняў ад іх ніякага толку не было.

Я баяўся, што ніколі больш не буду граць (я пакутую на перыферычную неўрапатыю і наогул не павінен быў набліжацца да іголкі). Але прапаганда заявіла, што вакцына бяспечная для ўсіх», — напісаў артыст.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031