Знайсці
15.05.2021 / 10:09

Тры палітвязні, пружанскі паэт і дзве сям'і. У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 фігурантаў «справы карагодаў» 

Суд Брэсцкага раёна 14 мая пачаў разглядаць «карагодную» крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 супраць яшчэ 12 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, піша spring96.org.

Павялічыць

Каго судзяць у гэты раз?

На гэты раз на лаве падсудных — Раман Дзямідовіч, Марына Дарашук, Вікторыя Каральчук, Алеся Крамчаніна, муж і жонка Андрэй і Паліна Ляшко, Святлана Марчук, пружанскі паэт і пчаляр Мікалай Папека, палітзняволены сын і бацька Арсеній і Яўген Сінякі, палітзняволеныя 46-гадовы Раман Яхін і 34-гадовая Вольга Глушань.

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з 12 абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку была нанесена шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек.

Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца тром ларкам і рэстарану KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП «Тралейбусны парк» і ААТ «Брэсцкі Аўтобусны парк». Абвінавачванне выставілі па частцы 1 артыкула 342.

Падчас высвятлення асобы абвінавачаных Мікалай Папека папрасіў суддзю размаўляць з ім на беларускай і павесіў на сябе «шпаргалку» з цытатай з закона «Аб мове». «Вы не ў тэатры!» — адказаў суддзя і працягнуў весці слуханне на рускай мове.

Пазней Папека заявіў хадайніцтва аб адводзе суддзі і дзяржабвінаваўцы, паколькі яны не валодаюць беларускай мовай. Яго падтрымала яшчэ адна абвінавачаная. Таксама Папека папрасіў змяніць меру стрымання для трох абвінавачаных, якія знаходзяцца пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Хадайніцтва падпісалі іншыя абвінавачаныя. Пра гэта ж хадайнічала для сябе і падсудная Глушань. Аднак дзяржабвінаваўца заявіў, што для задавальнення хадайніцтва няма падставаў.

Суд пайшоў на перапынак да 12:00, каб вырашыць, ці задавальняць заяўленыя хадайніцтвы. Пасля перапынку ў просьбы да суду было адмоўлена.

Пасля таго як дзяржаўны абвінаваўца зачытаў абвінавачванне падсудным, з ім часткова пагадзіліся пяць фігурантаў справы. Астатнія не прызналі віну.

Затым суд прыступіў да допыту абвінавачаных. Першай паказанні давала Алеся Крамчаніна. Яна распавяла, што ў той дзень не ведала аб тым, што будзе праводзіцца масавае мерапрыемства. Калі яна апынулася на скрыжаванні, яе паклікалі на праезную частку. На яе думку, колькасць людзей выглядала, як свята з добрымі намерамі, а не як людзі, якія сабраліся ўчыніць злачынства.

«Там было проста вельмі шмат шчаслівых людзей!» — заявіла яна.

Яна сваю віну прызнала часткова і патлумачыла, што ў яе не было ніякага злога намеру. Віну яна адчувае толькі за прычыненую з-за прыпынення працы шкоду прадпрыемствам (аўтобусны і тралейбусны парк, кіёскі і крамы).

Вікторыя Каральчук заявіла на допыце, што 13 верасня яна сустрэлася з сяброўкамі, і яны вырашылі пайсці ў кавярню. Па дарозе яны ўбачылі натоўп людзей, а дайшоўшы да скрыжавання Машэрава і бульвара, выйшлі на праезную частку, дзе была навала людзей, каб сфатаграфавацца (фота потым выклалі ў сацыяльныя сеткі). Потым яны з сяброўкамі пайшлі ў кавярню, а выйшаўшы на вуліцу, Вікторыя ўбачыла мокры асфальт. Са словаў людзей яны даведаліся, што прыязджала спецтэхніка.

Потым дапытвалі Яўгена Сіняка. У той дзень ён прыехаў у цэнтр горада з мікрараёна Рэчыца з сынам Арсеніем, дзе яны пражываюць. Убачыўшы натоўп людзей, яны далучыліся да калоны каля помніка 1000-годдзя з цікаўнасці. У карагодзе на скрыжаванні бульвара і праспекта Яўген, з яго словаў, не прымаў удзел. Але лічыў, што мерапрыемства не забароненае, бо там было некалькі экіпажаў ДАІ.

«Я думаў, яны нас ахоўваюць!» — заявіў ён.

Раней Яўген двойчы затрымліваўся за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Затрымалі абвінавачанага і ў дзень карагоду. У ІЧУ ён сустрэў сына Арсенія, з якім згубіўся ў натоўпе. Яўген прызнае, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, аднак заявіў, што ўжо адседзеў 15 сутак за гэта.

Палітзняволены Раман Яхін родам з Баку, аднак ужо 30 гадоў жыве ў Беларусі. Ён быў некалькі разоў судзімы. Больш за 10 гадоў таму ён перажыў трэпанацыю чэрапа, зарабіў эпілепсію і атрымаў трэцюю групу інваліднасці. 13 верасня ён выйшаў, каб «падтрымаць народ». Ён прызнае, што выходзіў на праезную частку ў той дзень. Сваю віну Яхін прызнаў часткова.

Пасля яго допыту ў судзе абвясцілі перапынак да 10.00 17 верасня.

Раней па гэтай справе асудзілі ўжо 46 чалавек: прысуды ад хатняй хіміі да зняволення ў калоніі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30