Знайсці
14.05.2021 / 00:05РусŁacБел

За адзіночны пікет затрымалі сына Алеся Бяляцкага

Увечары 13 мая ў Мінску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Адам Бяляцкі, фота Радыё Свабода

Хлопец рыхтаваў адзіночны пікет салідарнасці. Да метро «Каменная горка» ён выйшаў з плакатам у падтрымку палітзняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

«Ён іх вельмі шкадаваў. Лічыў прысуд несправядлівым і антыгуманным», — кажуць пра прычыну такога ўчынку.

Адам Бяляцкі будзе чакаць суда на Акрэсціна.

У памыйных тэлеграм-каналах паказалі, як выглядаў плакат.

Чытайце таксама. «Акцыю ў Асвенціме трэба было рабіць больш агрэсіўнай». Адам Бяляцкі так і не трапіў у польскую турму

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930