Знайсці
13.05.2021 / 15:51РусŁacБел

Самы малады крыптамільярдэр у свеце ахвяраваў мільярд даляраў на барацьбу Індыі з кавідам

Самы малады і вядомы крыптамільярдэр і стваральнік лічбавай валюты Ethereum Віталік Бутэрын ахвяраваў больш за мільярд даляраў фонду India COVID-Crypto Relief на барацьбу з каранавірусам у Індыі і іншым дабрачынным арганізацыям, піша lenta.ru.

Віталік Бутэрын

Бутэрын перавёў індыйскаму фонду 1,2 мільярда ў валюце Shiba Inu. Акрамя таго, ён правёў транзакцыю з Ethereum і крыптавалютай Dogelon Mars на 336 мільёнаў даляраў у арганізацыю Methuselah Foundation, якая займаецца пытаннямі падаўжэння жыцця пры дапамозе рэгенератыўнай медыцыны.

Больш 13 тысяч Ethereum на 54 мільёна даляраў накіраваў арганізацыі Givewel, якая курыруе дабрачынныя фонды ў свеце.

Мільярдэр таксама ахвяраваў каля 441 мільёна даляраў у крыптавалюце Akita Inu арганізацыі Gitcoin, якая працуе з тэхналогіямі Ethereum, распрацоўшчыку штучнага інтэлекту Machine Intelligence Research (MIRI), стваральніку мадэлі новых гарадоў Charter Cities Institute.

Пасля ўсіх транзакцый Бутэрына кошт лічбавай валюты, згодна Coinbase, за апошнія суткі істотна ўпаў: Shiba Inu — на 36%, Dogelon Mars — на 65%.

Віталік Бутэрын нарадзіўся ў 1994 годзе ў расійскай Каломне, у раннім дзяцінстве разам з бацькамі перабраўся ў Канаду. У 2011 годзе Бутэрын заснаваў часопіс Bitcoin Magazine, а ў 2015 — запусціў уласную блакчэйн-платформу Ethereum. Па стане на май 27-гадовы праграміст стаў самым маладым крыптамільярдэрам у свеце, яго даход за апошні год вырас у 25 разоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031