Знайсці
05.05.2021 / 10:51

Мінчанцы далі 10 гадоў калоніі за забойства мужа пасля сваркі з-за піцы

Жыхарка Мінска і яе муж 31 снежня 2020 года ў розных кампаніях сустракалі Новы год. На фоне напружаных стасункаў іх спрэчка з-за піцы перарасла ў сварку з бойкай і абразамі на вачах у траіх непаўналетніх дзяцей, паведамляе БелТА са спасылкай на пракуратуру Мінска.

У выніку жанчына схапіла нож і ўдарыла мужа ў грудзі, ён памёр.

Падчас папярэдняга расследавання абвінавачаная патлумачыла, што забіла мужа, бо баялася за сябе і жыццё траіх дзяцей. Аднак сведкі паведамілі, што выхаваннем дзяцей у большай меры займаўся менавіта іх бацька, які якой-небудзь небяспекі для сям'і не ўяўляў.

Дзеці перададзены пад апеку сваякоў загінулага мужчыны.

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай у забойстве. У якасці пакарання суд прызначыў ёй пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не набыў законную моц, ён можа быць абскарджаны.

Адносіны паміж мужам і жонкай на працягу некалькіх гадоў былі вельмі нацягнутымі. Яны не разводзіліся, бо стаялі на чарзе на будаўніцтва жылля як шматдзетная сям'я — выхоўвалі траіх непаўналетніх дзяцей.

31 снежня 2020 года муж і жонка зноў пасварыліся — з-за кавалка піцы, які мужчына захацеў з'есці яшчэ да пачатку застолля. Муж даў жонцы поўху, а тая ў адказ з усёй сілы яго штурхнула. Затым жанчына схапіла на кухні нож і ўдарыла мужа ў грудзі. Той памёр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30