Знайсці
28.04.2021 / 22:27РусŁacБел

«Пасядзіць. Я тут ні за што сяджу». Лукашэнка слухаў канфідэнцыйную размову Ціханоўскага з адвакаткай пра Колю

АНТ прадэманстраваў новыя фрагменты гутаркі Сяргея Ціханоўскага і Лукашэнкі ў СІЗА КДБ за «круглым сталом» з палітвязнямі 10 кастрычніка 2020 года. З паказаных фрагментаў вынікае, што Лукашэнка слухаў канфідэнцыйную гутарку Ціханоўскага з адвакатам пра Колю.

— Яна [Наталля Эйсмант] будзе адказваць, — кажа Ціханоўскі Лукашэнку. — Вось вас не будзе, а Эйсмант застанецца, Коля застанецца, Міша, Віця — усе застануцца. І знойдуцца потым! І дадуць паказанні яны! <…> Пасля вас пытанні будуць потым да Колі. Вось гэта я меў на ўвазе. Вось гэта мая думка была. Яны ж будуць, пытанні да Колі! — сказаў палітвязень.

— У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе, ён будзе звычайным грамадзянінам, як твае дзеці, — адказвае Лукашэнка.

— Прыедуць па яго.

У адным кадры паказваюць абуранага Лукашэнку:

— Вы пачалі маіх дзяцей чапаць! А гэты ўжо Колю пасадзіць! Але за што? Пацана! Адвакат [Ціханоўскага] жа кажа: ён жа непаўналетні, Сяргей! «Знойдзем за што пасадзіць…» Ніколі не чапай дзяцей! Тым больш, што я тваіх дзяцей…

— Я вашых дзяцей не чапаў, у мяне нават магчымасці такой няма, — парыруе Ціханоўскі.

— І не будзе!

Адкуль Лукашэнка даведаўся, што казаў адвакат і сам Ціханоўскі? Выходзіць, што Лукашэнка чуў канфідэнцыйную размову палітвязня і яго адвакаткі Наталлі Мацкевіч.

У наступным кадры Ціханоўскага паказалі за кратамі, і адвакат пытаецца ў яго, за што саджаць Колю, бо яно ж дзіця. «А што? Тут дзеці сядзяць, — рэагуе Ціханоўскі. — Тут ёсць дворык з турнікамі, для іх якраз. Пасядзіць, пагутарыць з аднагодкамі. <…> Мне таксама не падабаецца, што я сяджу тут ні за што».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031